Суббота, 06 Октябрь 2018

Доўгачаканы зборнік вершаў Ірыны Ляшкевіч

Оцените материал
(0 голосов)

Ирина Лешкевич

Вас я чакала, пэўна, Вас…
Калі апошні промень згас
Малінавага дня.
А шаты неба нада мной
І вечар сіняю сцяной –
Найблізкая радня.

(І.М. Ляшкевіч)

 

   “Вас я чакала” – менавіта пад такой назвай убачыў свет новы зборнік паэзіі беларускай паэткі, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў Ірыны Мікалаеўны Ляшкевіч. 28 верасня 2018г. у сценах Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбылася прэзентацыя кнігі, выхада якой Ірына Мікалаеўна чакала доўгіх васямнаццаць гадоў!

  Кніга лірыкі “Вас я чакала” – шчырая размова з чытачом, чым поўніцца сучаснае вясковае жыццё жанчыны-творцы. У зборнік увайшлі як новыя вершы, напісаныя за апошнія гады, так і выбранае з першага зборніка паэізіі “Сувой” (2000), які атрымаў украінскую літаратурную прэмію Пятра Красюка ў 2013г. Каго ж чакала Ірына Мікалаеўна сапраўды: каханага, свой ідэал у жыцці ці сваіх чытачоў?.. Па прызнанні самой аўтаркі, назва зборніка захавае інтрыгу.

   Майстру слова пашчасціла: яна жыве на малой радзіме, у вёсцы Мачуль Столінскага раёна. Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, але працаваць пайшла настаўнікам музыкі, бо атрымала даволі добрую музычную адукацыю (Альпенская дзіцячая музычная школа). Больш дэтальна прысутныя даведаліся пра жыццё і творчасць Ірыны Мікалаеўны з успамінаў вядомага берасцейскага паэта і журналіста Міколы Пракаповіча.
   І.М.Ляшкевіч з’яўляецца кіраўніком аматарскага аб’яднання “Моўства”. Пад час мерапрыемства прагучалі не толькі яе вершы, а таксама старадаўнія палескія песні ў выкананні Ірыны Мікалаеўны.
   
Цёплыя словы, віншаванні ў адрас паэткі выказалі не толькі калегі, а таксама прадстаўнікі падрастаючага пакалення.
   
Утульная зала бібліятэкі сабрала людзей розных узростаў, розных сацыяльных статусаў. Любоў да паэзіі – менавіта тое, што аб’яднала іх у гэты вечар.
Падрыхтаваў і правёў мерапрыемства журналіст, перакладчык Яўген Бяласін.

Галоўны бібліятэкар чытальнай залы Тамара Юрчык.

Здесь вы найдёте фотоотчёт.

Прочитано 304 раз
Другие материалы в этой категории: « Торжественное открытие "Па той бок імгнення" »

3 комментарии

  • Комментировать UGGアウトレット Четверг, 03 Январь 2019 написал UGGアウトレット

    |あなたはここに最上品および安いモンクレールジャケットを得ることができる|あなたは現在注文できる|違うスタイルはより魅力的に見える}
    UGGアウトレット http://www.ricopre.it

    Пожаловаться
  • Комментировать moncler Четверг, 03 Январь 2019 написал moncler

    |あなたのマウスを注文に従ってクリックしなさい|モンクレールジャケットは現在販売中である|あなたのために多くのお金をもっと省きなさい|モンクレールアウトレット店でここのモンクレールジャケットをオンラインで割引く|従って モンクレールアウトレットの現在のディスカウントを持つ安いモンクレール
    moncler http://www.hollandphotostudio.com

    Пожаловаться
  • Комментировать UGGアウトレット店 Четверг, 03 Январь 2019 написал UGGアウトレット店

    |あなたのマウスを注文に従ってクリックしなさい|モンクレールジャケットは現在販売中である|あなたのために多くのお金をもっと省きなさい|モンクレールアウトレット店でここのモンクレールジャケットをオンラインで割引く|従って モンクレールアウトレットの現在のディスカウントを持つ安いモンクレール
    UGGアウトレット店 http://www.joannamaepark.com

    Пожаловаться

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 336 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2019 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.