Пятница, 05 Октябрь 2018

Прэзентацыя кніг братоў Дэбішаў

Оцените материал
(0 голосов)

Александра Гуща представляет авторов   28 верасня а 16.30 ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя А.С Пушкіна прайшла прэзентацыя кніг берасцейскіх паэтаў-братоў Анатоля і Васіля ДЭБІШАЎ “Пушчанскія дзівы” і “Белабог”.
   Кніг па беларускай міфалогіі не так ўжо і шмат, таму выхад гэтых кніг патрабуе асаблівай ўвагі, браты Дэбішы ў паэтычнай форме знаёмяць  нас з  шматлікімі міфічнымі істотамі і боствамі. Мастаку Лявону Валасюку для стварэння малюнкаў прыйшлося засесці за вялізнымі стосамі кніг, тут дапамаглі фонды нашай цэнтральнай гарадской бібліятэкі, на кожны малюнак адводзіўся тыдзень.

   Нарадзіліся браты-блізняты Анатоль і Васіль Дэбішы 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шэмятоўка, што знаходзілася каля самай пушчы, там і прайшло іх дзяцінства. Вёскі той, на жаль, больш няма. Але хараство прыроды, запугванне цыганамі, аповеды пра розныя істоты, ўсе гэта назаўсёды засталося ў памяці аўтараў, сюжэты многіх вершаў і казак браты- пісьменнікі пачарпнулі з фальклёрных крыніц.
   
Пераплут, Баламуцень, Варгін, Вазіла, Варлівока, Зюзя, Чарнабог, Белабог… Гэты пералік можна весці доўга, амаль бясконца. Іх – дзесяткі, сотні міфалагічных герояў нашай непаўторнай і прыгожай Радзімы, імя якой – Белая Русь. Але мы так мала ведаем пра іх! Калі размова заходзіць пра міфалогію, то найперш, на памяць, звычайна прыходзяць вытанчаныя постаці антычных бостваў. Між тым, беларуская міфалогія не менш цікавая за грэчаскую або рымскую.
   
Абедзве  кніжкі прыгожа аформлены, надрукаваныя на якаснай паперы, у шыкоўным фармаце, прыемным не толькі дзіцячаму, але і даросламу воку. Са зьместам кніг пазнаёмілі навучэнцы 10 “А” класа ліцэя імя П.М Машэрава і навучэнцы сярэдняй школы № 15, зачытаўшы ўрыўкі з кніг “Пушчанскія дзівы” і “Белабог”.
   
Павіншавалі пісьменнікаў іх сябры, таксама пісьменнікі: Лявон Валасюк (мастак, паэт), Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч (старшыня брэсцкага аддзялення “Саюза беларускіх пісьменнікаў”), Сянкевіч Мікалай Іванавіч(старэйшы выкладчык Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна,), Пракаповіч Мікалай Мікалаевіч (пісьменнік, краязнаўца).
   
Госці прэзентацыі прынялі ўдзел ў конкурсе на веданне беларускай міфалогіі і паглядзелі, як прадстаўляюць міфалагічных герояў дзеці, якім было прапанавана іх намаляваць, прачытаўшы кнігі “Белабог” і “Пушчанскія дзівы”.
   
Пасля асноўнай часткі мерапрыемства, жадаючыя выказалі словы ўдзячнасці і падтрымкі, пажадалі творчых поспехаў, набылі кнігі, атрымалі аўтографы ад аўтараў, а яшчэ сфатаграфаваліся на памяць.

Аляксандра Гушча,
бібліятэкар абанемента 5-9 класаў
ЦГДБ імя А.С. Пушкіна

Звучат голоса БерестейщиныЛявон Валасюк

Прочитано 108 раз
Другие материалы в этой категории: « История малой Родины Торжественное открытие »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 225 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.