Понедельник, 10 Сентябрь 2018

Гэта Беларусь мая

Оцените материал
(11 голосов)

Гэта Беларусь маяЦі хочаш край свой ведаць?
Так вывучай, будзь ласка!
Бо тут на кожным кроку

Легенда або казка.
(Надзея Момлік)

       Шасцікласнікі СШ № 18 у першы вераснёўскі дзянёк адправіліся ў падарожжа па родным краі.

       Разам з бацькамі і педагогам у Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 13 на набярэжнай Францыска Скарыны яны ўспаміналі беларускіх пісьменнікаў, але не забывалі і пра брэсцкіх. Хадзілі ў біблія-краму і стараліся купіць як мага больш “прадметаў” беларускага нацыянальнага адзення. Паспрабавалі сябе ў ролі паэта і адрадзілі верш Янкі Купалы “Спадчына”. “Апынуліся побач" з кітайцамі-экскурсантамі і выступілі ў ролі экскурсавода, паведаміў ўсё, што ведаюць пра гісторыю Брэста. У канцы краязнаўчага падарожжа разгледзелі макеты 60 культурных славутасцяў роднага кутка, якія ёсць ў бібліятэцы, і з якімі паспелі ўжо пазнаёміцца, падарожнічаючы па  Брэсту.
       
У азарце і саперніцтве, часам з дапамогай і падказкамі бацькоў, юныя берасцейцы пазнаёміліся з культурнай спадчынай не толькі сваёй Айчыны, але і малой Радзімы. Таму ў год 1000-годдзя Брэста менавіта гэтым хлопцам і дзяўчынкам будзе што распавесці гасцям, якія наведваюць нашу зямлю.

С. І. Івашкова, загадчыца ЦГДБ

Гэта Беларусь маяГэта Беларусь маяГэта Беларусь мая

Прочитано 262 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 1007 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.