А какой смысл покупать машину, чтобы разъезжать по асфальту? Там, где асфальт, ничего интересного, а где интересно, там нет асфальта.

Аркадий и Борис Стругацкие «Понедельник начинается в субботу»



Четверг, 28 Июнь 2018

Пад зводамі альтанкі

Оцените материал
(4 голосов)

Пад зводамі альтанкі       25 чэрвеня ў Парку культуры і адпачынку 1 Мая адбылося адкрыццё сумеснага праэкта Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і ДУК “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна – “Літаратурная альтанка”, прымеркаванага да Года малой радзімы і рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”.

       Галоўнай тэмай мерапрыемства стала казка, а таксама знаёмства з пісьменнікамі Берасцейшчыны і тэмай Малой радзімы. На свята да дзяцей, большасць з якіх былі навучэнцы 1–4 класаў СШ № 5, чытачы бібліятэкі-філіала № 9, завіталі Георгій Тамашэвіч, Зінаіда Дудзюк, Любоў Красеўская, Вольга Сандрыкава. Пісьменнікі знаёмілі юных чытачоў са сваёй творчасцю, успаміналі дзіцячыя гады, чыталі вершы. Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк, напрыклад, распавяла дзецям казку пра Купалле і растлумачыла, чаму мы яго святкуем. Разам з творцамі дзеці разважалі, што значыць для іх Малая Радзіма.
       
Вольга Сандрыкава пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з маладымі беларускімі аўтарамі і іх новымі кнігамі; расказала, як з’яўляюцца яе лялькі, і правяла з дзецьмі гульні. Цікавыя невялікае тэтралізаванае прадстаўленне паказала і Святлана Іванаўна Івашкова – загадчыца Брэсцкай гарадской дзіцячай бібліяіэкі імя А.С. Пушкіна. У дадатак, яна распавяла, якія кнігі можна пачытаць у дзіцячай бібліятэцы.  
       
Актыўны удзел ў падрыхтоўке і правядзенні мерапрыемства прынялі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 9.
       
Больш фотаздымкаў можна паглядзець тут

Пад зводамі альтанкіПад зводамі альтанкіПад зводамі альтанкіПад зводамі альтанкіПад зводамі альтанкіПад зводамі альтанкіПад зводамі альтанкіПад зводамі альтанкіПад зводамі альтанкі

Прочитано 251 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 67 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.