Что дороже всего в мире? Оказывается: сознавать, что ты не участвуешь в несправедливостях. Они сильней тебя, они были и будут, но пусть — не через тебя.

Александр Солженицын «В круге первом»



Четверг, 19 Апрель 2018

Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк

Оцените материал
(1 Голосовать)

Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк        18 красавіка ў Брэсцкай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча з беларускамоўнай пісьменніцай з Пінска Аленай Аляксандраўнай Ігнацюк. На адной сцэне з пісьменніцай выступалі навучэнцы ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна разам са сваёй настаўніцай Ларысай Паўлаўнай Візгульб. Менавіта яны знаёмілі слухачоў мерапрыемства з творчасцю Алены.

       На сустрэчы Алена Ігнацюк прадставіла новы зборнік вершаў “Дыярыуш для дзівалова: зімовая фантасмагорыя”. Цікава, што гэты зборнік выйшаў пад псеўданімам Дора Гуш – гэта прозвішча мамы нашай гераіні. У новым зборніку Алена спрабуе сябе не ў паэзіі, а ў прозе. Дзеянне адбываецца на фоне зімовых пейзажных малюнкаў горада Пінска, дзе зараз жыве і працуе пісьменніца. “Жанр фантасмагорыя, – як тлумачыць сама Алена Аляксандраўна, – змешвае разам і сумбур, і гратэск, і нейкія хаатычныя інтанацыі, што прыводзяць да адчування таго, што адбудзецца нешта касмічнае”. Што датычыцца назвы дыярыуш, ці па-іншаму дзённік, то гэта біяграфічная гісторыя пісьменніцы. У новым зборніку, па словах Алены Ігнацюк, гратэскнага амаль няма, а на першым плане – іронія, іранічныя інтанацыі, філасофскія згадкі і шмат фантазіі.
       Са сцэны гучалі вершы ў выкананні як самой паэтэсы, так і юных прыхільнікаў яе творчасці.
       Знаёмства з Аленай Ігнацюк, яе вершамі і прозай прайшло ў добразычлівай атмасферы, якую ўдалося стварыць усім, хто прысутнічаў на гэтай творчай сустрэчы.

Больше фотографий можно посмотреть здесь 

Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк Фантасмагорыя ад Алены Ігнацюк

Прочитано 137 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас один гость и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.