Пятница, 15 Декабрь 2017

Анатоль Брытун. Белавежскі летапісец

Оцените материал
(15 голосов)

         Юбілейны творчы вечар празаіка, публіцыста, сябра СПБ Анатоля Брытуна адбыўся 14 снежня ў Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна.

       Анатоль Брытун – лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі “Проза”, аўтар рамана ”Пах мускусу”, аповесці “Сяліба” і многіх іншых твораў, якія неаднаразова друкаваліся на старонках часопісаў “Полымя”, “Маладосць”, “Бярозка”, рэспубліканскіх і абласных газет.
       Анатоль Брытун – рамантык па сваёй натуры, таму творы яго смела можна назваць рамантычна-прыгодніцкімі. Творчасць пісьменніка – найперш адносіны яго да роднага краю, месцах адкуль пайшлі карані роду, а таксама аб людзях, з якімі звязаў лёс пісьменніка.
       Святочная імпрэза па-сапраўднаму стала пранікнёным роспаведам аб сабе – прысутным. Тут і ўспаміны пісьменніка аб родных, малой радзіме, любові да беларускай зямлі і гісторыі, першых спробах пісьма, творчасці і новых задумках на будучыню.
        Падчас вечарыны шмат цёплых, шчырых слоў было выказана ў адрас юбіляра ад сяброў-калег: старшыні Брэсцкага абласнога СПБ Тацянны Дземідовіч, Зінаіды Дудзюк, Людмілы Красеўскай, Расціслава Бензярука …

Наталля Шляжка

Больше фотографий можно посмотреть здесь


Прочитано 717 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 1073 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.