Blowjob
Когда чего-нибудь сильно захочешь, вся Вселенная будет способствовать тому, чтобы желание твоё сбылось.

Пауло Коэльо «Алхимик»



Понедельник, 11 Сентябрь 2017

Алесь Паплаўскі – шматграннасць таленту

Оцените материал
(1 Голосовать)

   Нашых думак-памкненняў Храм.
Нашай памяці Галасы.
Пачынаецца ўсё з Дабра,
З Дасканаласці і Красы.
Алесь Паплаўскі

       08 верасня ў рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча берасцейскага аўтара Алеся Паплаўскага са студэнтамі Брэсцкага каледжа бізнесу і права.

       На сустрэчы з філасофскай назвай «Скрыжалі душы» Алесь Паплаўскі прадставіў гасцям новыя грані сваёй творчасці.  
       Алесь Паплаўскі знаёмы чытачам як празаік і паэт. Пяру пісьменніка, ураджэнца Кобрыншчыны, належаць паэтычныя зборнікі «Спынены лістапад», «Незваротнасць» і «Скрыжалі душы», кнігі прозы «Тэрыторыя скразнякоў» і «Пастка для рэха». Аповесць Lapido адзначана прэстыжнай прэміяй «Залаты апостраф» ад рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў».
       Але Алесь Паплаўскі яшчэ і чалавек, закаханы ў музыку. Рамансы, напісаныя ім на аўтарскія вершы, кранаюць душы слухачоў.
     На сустрэчы Алесь Паплаўскі паўстаў перад моладдзю і як фота-мастак. Яго серыі пейзажных і партрэтных фотаздымкаў уразілі аўдыторыю.
        Адно з захапленняў аўтара – падарожжа. Яны таксама даюць яму ўражанні для творчасці. Адно з апошніх падарожжаў у Ізраіль, дзе пісьменнік наведаў Іерусалім, Назарэт і іншыя святыя мясціны, лягло ў аснову ідэі новай аповесці «Гульня з нулявымі сумамі».
       Амаль дзве гадзіны доўжылася сустрэча. Шмат пытанняў ад студэнтаў каледжа ператварылі імпрэзу ў дыялог творцы з чытачамі.

Прочитано 66 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку