Человек несчастлив потому, что не знает, что он счастлив; только потому. Это все, все! Кто узнает, тотчас сейчас станет счастлив, сию минуту.

Ф. М. Достоевский «Бесы»



Пятница, 17 Февраль 2017

Сучасная байка з Івацэвічаў

Оцените материал
(3 голосов)

Віктар Трафімавіч Рэчыц        Напэўна, шмат каго паставіць у тупік пытанне: ці ведаеце вы сучасных беларускіх байкапісцаў, акрамя хрэстаматыйнага Кандрата Крапівы? 16 лютага ў брэстчан з'явілася магчымасць пабываць на творчым вечары Віктара Трафімавіча Рэчыца – пастаяннага аўтара беларускага часопіса «Вожык», пераможцы гумарыстычнага літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю часопіса, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. “Паўцарства за ўсмех” – так называецца адна з кніг Віктара Рэчыца. Яна ж дала назву творчай сустрэчы.

       У канферэнц-зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна сабраліся аматары яркага, каларытнага беларускага слова, жывых дыялогаў, жыццёвых сітуацый, якія прымушаюць смяяцца, а пасмяяўшыся – задумацца. Старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч уручыла Віктару Трафімавічу нагрудны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».
       У якасці вядучай сустрэчы выступіла намеснік старшыні Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Красеўская. Салістка ўзорнай вакальнай студыі «Алиса» Алена Дзенісенка (кіраўнік Н.М. Сарокіна) “Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”, у выкананні якой прагучалі беларускія песні, стварыла дадатковы святочны настрой імпрэзы.

Прочитано 147 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку