Понедельник, 24 Февраль 2014

Свята беларускай мовы “Багата, родная ты мова…”.

Оцените материал
(3 голосов)

   22.02.2014г.
   Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна, набярэжная Ф. Скарыны, 32 

Сто гадоў шукай другой красы,
                                   А тым больш, што свет зусім не вузкі.
                                   Ды калі ты не бязродны сын,
                                   Гавары са мной па-беларуску.
                                                                       Я. Янішчыц
 

   У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.  З гэтай нагоды 22 лютага ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы  імя А.С. Пушкіна прайшло свята беларускай мовы “Багата, родная ты мова…”. 

Кніжная выстава “Любі, шануй, ведай роднае слова”.   Падрыхтавала і правяла мерапрыемства бібліятэкар 1 катэгорыі Клыга Святлана Віктараўна. У свяце прымалі ўдзел вучні 6-х класаў СШ № 17 г. Брэста. 

   Калі ты чуеш яе – ці то літаратурную, ці змешаную “трасянку”, ці мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а спрадвечная гаспадыня на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету. 

   Праграма свята: 

1) Уступная гутарка “Родная мова – ручайкоў перазвон”;
2) Конкурсы: “Беларускія загадкі”, “Беларускія прыказкі і прымаўкі: хто больш”, “Антонімы”, “Найлепшы верш”.

   Напрыканцы свята Святлана Віктараўна Клыга пазнаёміла вучняў з кніжнай выставай “Любі, шануй, ведай роднае слова”.

Прочитано 2117 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 452 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2019 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.