Гутарка з пiсьменнiкам “Каб родная мова гучала”

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў дзiцячай бiблiятэцы заўсёды з’яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. А калі да юных чытачоў у госці зазірне пісьменнік, то гэта выклікае падвойную цікавасць.

Таццяна Анатольеўна Дземідовіч з'яўляецца старшынёй абласнога аддзялення ГА “Саюз пiсьменнiкаў Беларусi”, за плённую працу была ўзнагароджана медалем Францыска Скарыны.

Яна заўсёды з вялiкiм жаданнем сустракаецца з чытачамi горада Брэста. Не мiнула пiсьменнiца i Тыдзень беларускай мовы.

Калi ў дзiцячую бiблiятэку завiталi вучнi СШ № 20, каб прыняць удзел у беларускiх пазнавальных настольных гульнях, то Таццяна Анатольеўна не толькі пажадала поспехаў, але і расказала дзецям аб неабходнасці і важнасці для кожнага беларуса ведаць сваю родную мову і ўмець на ёй размаўляць. А хлопцы i дзяўчынкi ветлiва запрасiлi вядомую берасцейскую пiсьменнiцу пагуляць з iмi ў беларускiя словы.

ЛитВизитка Брест