Гуканне вясны

Пад такой назвай для вучняў трэцяга класа гімназіі №5 была арганізавана тэрыторыя творчасці ў рамках нядзелі беларускай мовы.

Вясеннія народныя гульні пачыналіся абрадам «Гукання вясны». Галоўнымі удзельнікамі свята былі дзеці і моладзь. Абавязковым атрыбутам абрада з’яўляліся маленькія ніцяныя лялькі. Лялек гэтых вязалі парамі з белых нітак – сімвал адыходзячай зімы, і з чырвоных нітак – сімвал вясны і гарачага сонейка. Лялькі «Вяснянкі» мелі моц засцерагальніка, маладосці і прыгажосці.

У краіну народнай творчасці дзяцей запрасіла апынуцца Масюк Галіна Зігмундаўна. Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі тэатральную пастаноўку на тэму масленіцы. Потым ім было прапанавана зрабіць ляльку «Вяснянку». Усе ўдзельнікі добра справіліся з заданнем.

Таксама  бібліятэкай была падрыхтавана выстаўка «Прыгарніся да роднага слова».