Голас душы

Бадай, нямнога можна назваць тых, хто закаханы ў родную мову і прысвяціў сваё жыццё служэнню беларускаму слову. І да гэтай кагорты належыць паэт Рыгор Барадулін. У 2014 годзе ён пайшоў з жыцця, але засталіся яго творы – вершы, эсэ, пераклады...
У адным са сваіх вершаў ён зазначыў:


Да зор скірую думак караваны,
Арлы іх прывітаюць, як браты.
Не знікну так, як цень, як гук пусты.
Не адцвітуць вачэй маіх паляны,
Прабіўшы жвіру мокрага пласты.


І пераканацца ў справядлівасці гэтых слоў можна было на вечары паэзіі “Шчаслівай зоркі самародак”, што адбыўся 28 лютага ў бібліятэцы “Юнацтва”.