Фарбы роднай мовы

                                              Родная мова,
цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка…
Уладзімір Дубоўка


Няма лепшага азначэння народа, чым мова. Калі жывеш на зямлі Беларусі, калі любіш сваю Радзіму, нельга не шанаваць родную мову. 9 лютага ў бібліятэцы–філіяле №5 для ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Сябры кнігі” была падрыхтавана літаратурная вандроўка “ Фарбы роднай мовы”. Была прадстаўлена кніжная выстава “Роднай мовы пералівы”, дзе былі прапанаваны беларускія кнігі аб родным краі, творы беларускіх пісьменнікаў, беларускі касцюм, саматканыя рушнікі з вышыўкай. З вялікай ахвотай дзеці прынялі ўдзел у гульні “Цудоўны рамонак”. Прысутныя змаглі ўспомніць ці даведацца, як правільна павітацца і развітацца з чалавекам па-беларуску, каб паказаць свае веды па роднай мове і даказаць, што яны – сапраўдныя знаўцы мовы.