Каб не забывалі роднай мовы нашай беларускай

19 лютага чытальная зала Цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна вітала навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі. У рамках Тыдня роднай мовы экспазіцыі “З павагай да роднага слова”, “Сустрэча з беларускай кнігай”, “Цікава ведаць”, “Аўтограф як каштоўнасць” надалі мерапрыемству атмасферу ўтульнасці і цеплыні. Павагу да роднай беларускай мовы госці мерапрыемства выказалі беларускімі словамі на лісточках і ўпрыгожылі інсталяцыю “Мова беларуская”. На імпрэзаваным дрэве зашамацелі словы: маці, хата, каханне, Беларусь, кветка, воблака, крынічка, сябры, бацька, продкі, запавет, шчасце і іншыя. Майстар-клас “Беларускі арнамент” прыгласіў навучэнцаў паспрабаваць перанесці пяром на паперу маляўнічы ўзор традыцыйнага беларускага арнаменту.

Сустрэча з беларускім мілагучным словам атрымалася святочнай, каларытнай і захапляльнай.