Брестский государственный политехнический колледж

Брэсцкі дзяржаўны палітэхнічны каледж быў заснаваны ў г. Брэсце  ў 1966 г. як будаўнічы тэхнікум.

У 1967 г. ён быў перайменаваны ў палітэхнікум. У 2000 г. каледж стаў базавай установай адукацыі Брэсцкай вобласці.

У 2002 г. тэхнікум быў рэарганізавны ў каледж, а з 2003 г. ён  мае сучасную назву.

Ну праягу 50-ці гадоў каледж узначальвалі розныя кіраўнікі: Хведарук Міхаіл Аляксеевіч; Радчанка Уладзімір Іванавіч; Пунін Уладзімір Сямёнавіч; Старавойтава Лізавета Віктараўна; Данілаў Дзмітрый Фёдаравіч; Скібіцкая Вольга Цімафееўна; Смірнова Паліна Сямёнаўна;  Мюндзер Фелікс Пятровіч; Карпук Маргарыта Аляксееўна; Карпук Сцяпан Акімавіч; Сафонава Вольга Васільеўна; Давідчык Анатоль Яўстафавіч; Тармола Аркадзь Якаўлевіч; Шарай Раіса Аляксандраўна; Грышко Тамара Васільеўна; Сарычева Зінаіда Аляксандраўна; Нікіцюк Павел Іванавіч; Вашчанка Тамара Пятроўна; Саўчук Васіль Фаміч; Клеменава Валянціна Мікалаеўна; Данілава Марыя Ігнацьеўна; Александрук Валянціна Дарафеяўна; Ігнацюк Пётр Сцяпанавіч; Тарыма Віталь Аляксандравіч; Тармола Юлія Міхайлаўна і інш.

Сёння каледжам кіруе кандыдат тэхнічных навук – Басаў Віктар Сцяпанавіч. Дырэктар каледжа адначасова з'яўляецца дырэктарам базавай навучальнай установы. Метадыстам Савета дырэктараў з'яўляецца Макарава Т. М.

Навучальная ўстанова Брэсцкі дзяржаўны палітэхгічны каледж рыхтуе спецыялістаў на дзённай і завочнай формах навучання на бюджэтнай і платнай асновах на пяці аддзяленнях, на якіх навучаецца звыш 1500 навучэнцаў па спецыяльнасцям: праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў; металарэжучыя станкі і інструменты; прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва; правазнаўства.

Для кіраўніцтва метадычнай работай выкладчыкаў створана 6 цыклічных камісій, педагагічную працу вядуць 87 штатных выкладчыкаў і 8 выкладчыкаў  –  сумяшчальнікаў.

Каледж размешчаны ў трох вучэбна-лабараторных карпусах. У распараджэнні навучэнцаў спартыўная, чытальная і актавая залы, бібліятэка, медыцынскі пункт, сталовая. Кабінеты і лабараторыі абсталяваны неабходнай мэбляй, абсталяваннем, дзеючымі ўстаноўкамі, вучэбна-нагляднымі і метадычнымі дапаможнікамі, літаратурай і дыдактычным матэрыялам.

У каледжы працуе 31 творчае фарміраванне: грамадскія і творчыя аб'яднанні, асацыяцыі, інтэлектуальнае і канструктарскае бюро, прадметныя гурткі і гурткі тэхнічнай творчасці. Прадуктам творчай дзейнасці навучэнцаў і выкладчыкаў з'яўляюцца макеты, прыборы, стэнды, лабараторныя ўстаноўкі, якія дзейнічаюць, мадэлі, якія выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і з'яўляюцца экспанатамі абласных і рэспубліканскіх выстаў.

У навучальнай установе заўсёды працавалі творчыя выкладчыкі. Цэнтрам метадычнай работы каледжа з'яўляецца метадычны кабінет. У розныя гады метадыстамі працавалі Шалонік М. М., Асінчэнка М. Н., Ратнікава М. В., Маркіна С. В., Марзан С. В. Усе яны ўнеслі значны ўклад у метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу, аказанне дапамогі ў станаўленні маладых педагогаў. Сёння кіруе метадычнай работай І.В. Карніловіч. Кіраванне вучэбна-выхаваўчым працэсам у каледжы ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Маркіна С. В.

Сярод тых, хто зараз працуе ў каледжы: Маркіна Святлана Уладзіміраўна, Марзан Святлана Віктараўна, Кузняцова Алена Тадэвушаўна, Данілевіч Іван Феадосьевіч і г. д.

Развіваюцца дзелавыя адносіны з прадпрыемствамі і арганізацыямі горада і вобласці: СП ААТ «Брэстгазаапарат», ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод», ААТ «Брэсцкі электрамеханічны завод», ААТ «Брэстсельмаш», ААТ «Брэстмаш», ААТ «Будтрэст №8», РУП «Брэстрэстаўрацыя», КУП «Брэстгаррэмбудтрэст», РУВП «Завод Цветатрон», ААТ «Брэсцкі радыётэхнічны завод», ТАА« Брэст-ВТІ», УП «Брэстаблцелекам» і інш.

Вопытныя работнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў і выкладчыкі УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт» з'яўляюцца кіраўнікамі і рэцэнзентамі дыпломных праектаў выпускнікоў, старшынямі дзяржаўных кваліфікацыйных камісій: Прыходзька С.І. – Дырэктар РУП «Брэстрэстаўрацыя», Кашэвіч У.П. Галоўны інжынер ААТ «Будтрэст №8», Сіз Н.І. – Намеснік старшыні Брэсцкага абласнога суда, Пальцаў А.В. – Начальнік вытворчасці «Брэсцкага радыётэхнічнага заводу» і г. д.

Літаратура:
1. Бресткий государственный политехнический колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1 кн.1. Брестская область. Минск, 2009.  С. 173.
2. Брестский политехнический колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 524.
3. Брэсцкі палітэхнічны тэхнікум  // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 299.