Благовещенский Алексей Сергеевич

Благавешчанскі Аляксей Сяргеявіч (1909, г. Брэст – 1994), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнанта авіяцыі, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы Кітая супраць японскіх захопнікаў у 1937 г., удзельнік савецка-фінскай вайны
1939 – 1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1938)

Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі нарадзіўся 18 кастрычніка 1909 года ў сям'і чыгуначнага машыніста у Брэст-Літоўску. Упершыню Алёша ўбачыў самалёт у 5-ці гадовым узросце, калі бацька павёз яго на ўскраіну горада, дзе ён стаяў. Убачанае ўразіла яго да глыбіні душы. Неўзабаве сям'я пераехала ў Курск. Там ён другі раз ён быў узрушаны захапляльнымі палётамі ваенных лётчыкаў на авіяцыйным свяце. Па заканчэнні прамыслова – эканамічнага тэхнікума Аляксей Сяргеевіч канчаткова вырашыў быць лётчыкам. Каб трапіць у ваенна-тэарэтычную школу ВПС Ленінграда, яму давялося прайсці конкурс 10 да 1, нават на 2 месяцы павялічыць сабе ўзрост.

З 1927 г. Аляксей Благавешчанскі ў шэрагах Чырвонай Арміі. У 1928 г. скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў. Выдатніка праз год накіравалі ў Барысаглебскую 2-ю ваенную школу лётчыкаў, якая выгадавала такіх, як В. П. Чкалаў, П. М. Пумпур, Е. С. Птухін, Н. П. Каманін, І. П. Мазурук і многіх іншых.

У лістападзе 1929 г. пасля юбілейнага 25-га выпуску школы малодшы лётчык Аляксей Благавешчанскі прыбыў у 15-ю Бранскую знішчальную авіябрыгаду Беларускай ваеннай акругі, дзе 4 гады працы ў складзе звяна, эскадрыллі і груп больш за 100 самалётаў, зрабілі з яго лётчыка, які ў дасканаласці ведаў самалёты, які біў усіх жалезнай вытрымкай у паветры і дакладным разлікам пры манеўры.

З чэрвеня 1933 г. Благавешчанскі камандзір неатдзельнага авіяатрада 108-й авіяэскадрыллі ВПС Ціхаакіянскага флоту. У маі 1936 г. «за выдатныя асабістыя поспехі па авалоданні авіяцыйнай тэхнікай і умелае кіраўніцтва баявой і палітычнай падрыхтоўкай» ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

З верасня 1937 г. Аляксей Сяргеевіч працаваў лётчыкам – выпрабавальнікам НДІ ВПС РККА. Дасканала ведаючы многія самалёты, ён уражваў усіх дзіўнай і вертуозной тэхнікай пілатавання. З 5 снежня 1937 г. па 10 верасня 1938 г. ўдзельнічаў у баях з японскімі захопнікамі ў Кітаі. За кароткі тэрмін Благавешчанскі здолеў стварыць ўдарную знішчальную групу савецкіх і кітайскіх лётчыкаў (больш за 120 самалётаў), разграміць лепшыя японскія эскадрыллі: «Чатыры караля неба», «Кісарадзу», «Сасебо» і іншыя. Ён здзейсніў 73 баявыя вылеты на І-16, прыняў удзел у 11 паветраных баях, асабіста збіў 7 і ў групе 2 самалёта суперніка.

За выдатныя поспехі ў арганізацыі знішчальнага процідзеяння японскім ВПС, урадам Кітайскай рэспублікі (у ліку 3-х нашых авіяцыйных камандзіраў) Благавешчанскі быў узнагароджаны вышэйшым кітайскім ордэнам. 14 лістапада 1938 г. за мужнасць і воінскую доблесць, праяўленыя ў баях з ворагамі, маёр Благавешчанскі Аляксей Сяргеевіч быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

З кастрычніка 1938 г. Благавешчанскі быў лётчыкам-выпрабавальнікам аддзела сухапутных самалётаў НДІ ВПС РККА. У студзені – красавіку 1939-га, стаўшы ўжо палкоўнікам, ён вучыўся на КУВНАС пры Акадэміі Генеральнага штаба, па заканчэнні якіх быў прызначаны камандзірам 54-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады Ленінградскага ваеннай акругі.

У гэтай пасадзе Благавешчанскі ўдзельнічаў у Савецка-Фінляндскай вайне 1939 – 1940 гг., падчас якой ён здзейсніў 39 баявых вылетаў. Камандуючы 54-й ЗАБ, так арганізаваў яе працу, што яна была адзначана ў загадзе Наркама Абароны ў ліку лепшых. З красавіка 1940 г. Аляксей Сяргеевіч камандзір 60-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады, затым у жніўні таго ж года – камандзір 27-й авіяцыйнай дывізіі Закаўказскага Ваеннай акругі. Са студзеня 1941 г. ён намеснік камандуючага ВПС Далёкаўсходняга фронту.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны А. С. Благавешчанскі ў ранейшай пасадзе. З кастрычніка 1942 г. ён камандзір 2-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса рэзерву ВГК. Корпус пад яго камандаваннем змагаўся на Калінінскім, Волхаўскім, Заходнім, Стэпавым, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах. Аляксей Сяргеевіч умела кіраваў дзеяннямі корпуса ў Вялікалуцкай наступальнай аперацыі, пры прарыве блакады Ленінграда (аперацыя «Іскра»), у Ржэўска-Вяземскай, Арлоўскай і Гарадоцкай наступальных аперацыях. У 1943 г. Благавешчанскаму было прысвоена воінскае званне «Генерал-лейтэнант авіяцыі».

З чэрвеня 1944 г. корпус у складзе 1-й Паветранай арміі 3-га Беларускага фронту прымаў удзел у вызваленні Беларусі і Літвы. Толькі ў чэрвені – жніўні 1944 г. корпус пад камандаваннем А. С. Благавешчанскага здзейсніў 4905 баявых самалётаў-вылетаў з налётам 4485 гадзін, правёў 218 паветраных баёў, збіў 308 самалётаў праціўніка, знішчыў вялікую колькасць баявой тэхнікі праціўніка на зямлі. За вызваленне горада Орша корпусу было прысвоена ганаровае званне «Аршанскі».

З верасня 1944 г. корпус у складзе 2-й Паветранай арміі 1-га Украінскага фронту прымаў удзел у Вісла-Одэрскай наступальнай аперацыі, забяспечыўшы ўвод у бітву 4-й танкавай арміі. Усяго за гады вайны Аляксей Сяргеевіч асабіста здзейсніў 48 баявых вылетаў. Генерал карыстаўся ў лётчыкаў вялікім аўтарытэтам. Камандуючы буйным злучэннем ён працягваў шмат лётаць, заўсёды першым з лётчыкаў корпуса асвойваў новыя тыпы самалётаў, часта вылятаў на баявыя заданні і па-майстэрску правёў некалькі паветраных баёў. У звароце з людзьмі ён быў просты, высокую патрабавальнасць да падначаленым ўмеў спалучаць з бацькоўскім клопатам аб іх патрэбнасцях.

9 лютага 1945 г. пры аглядзе новага аэрадрома ў Любені (тэрыторыя Германіі) машына з Благавешчанскім наскочыла на міну і ён быў цяжка паранены. На санітарным самалёце, у суправаджэнні знішчальнікаў прыкрыцця, яго адправілі ў франтавы шпіталь. На фронт ён ужо не вярнуўся, бо да верасня 1945 г. знаходзіўся на лячэнні.

Агульным вынікам яго баявой дзейнасці сталі 12 самалётаў суперніка збітых асабіста, і 25 у групе з таварышамі.

Пасля вайны з верасня 1945 г. А. С. Благавешчанскі быў начальнікам Вышэйшай афіцэрскай школы паветранага бою ВПС Маскоўскай ваеннай акругі, а з ліпеня 1947 – памочнікам камандуючага па страявой частцы 7-й Паветранай арміі Бакінскай Ваеннай акругі. З чэрвеня 1949 г. Аляксей Сяргеевіч – начальнік Упраўлення выпрабавання самалётаў Дзяржаўнага Чырванасцяжнага НДІ ВПС Савецкай Арміі, з сакавіка 1953 г. – начальнік гэтага НДІ і, адначасова, старэйшы лётчык-выпрабавальнік (усяго асвоіў 99 тыпаў машын).

Ваенную службу Аляксей Сяргеевіч скончыў у 1960 г., выканаўшы 3554 палёту і налятаўшы 2978 гадзін 40 хвілін, і тут жа ён атрымаў запрашэнне А. Н. Тупалева на працу па выпрабаванню новых самалётаў. Благавешчанскі працаваў на кіруючых пасадах ў лётна-выпрабавальных ўстановах Міністэрства авіяцыйнай прамысловасці.

Аляксей Сяргеевіч быў узнагароджаны ордэнамі: Леніна (двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга (тройчы), Суворава 2-й cтепени, Кутузава 2-й cтепени, Багдана Хмяльніцкага 2-й cтепени, Айчыннай вайны 1-й ступені (двойчы), Чырвонай Зоркі (двойчы); медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі. Яго прозвішча змешчана на мемарыяле ў Курску і ў музеі г. Брэста.

Памёр 25 мая 1994 у Маскве.

Літаратура:
1. Благовещенский Алексей Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1 кн. 1. Брестская область. Минск, 2009. С. 110.
2. Благовещенский Алексей Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 405.
3. Благовещенский Алексей Сергеевич // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь. Москва, 1987. Т. 1. С. 165.
4. Благавешчанскі Аляксей Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С.183.
5. Благавешчанскі Аляксей Сяргеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 47–48.
6. Благавешчанскі Аляксей Сяргеевіч // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн. 2. Мінск, 2001. С. 632.
7. Уроженцы Беларуси, отличившиеся в войне с Японией и достойно завершившие Вторую мировую войну // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. 2015. № 4. С. 162–172.
8. Ермоленко, В. А. Инструктор китайских лётчиков : [в т. ч. биография Героя Советского Союза, уроженца Бреста, генерал-лейтенанта авиации Александра Сергеевича Благовещенского (1909–1994)] / Валерий Ермоленко // Асы-белорусы : очерки / Валерий Ермоленко. Минск, 2014. С. 181–184.
9. Лавренюк, В. Первый ас мира / Владимир Лавренюк // Армия. 2014. № 4. С. 44–49.
10. Литвин, А. «Зимняя война» и Беларусь : к 70-летию окончания Советско-финляндской войны / А. Литвин // Веды. 2010. 15 марта. С. 6.
11. Шидловский, И. Их позвало небо... : У крылатых героев – брестская родословная И. Шидловский // Брестский курьер. 2010. 25 февраля (№ 9). С. 20–21.
12. Шевченко, С. И. Боевое применение советской истребительной авиации во второй половине 1930-х годов / С. И. Шевченко // Военно-исторический журнал. 2010. № 2. С. 20–24.
13. Даценко, М. Брестчанин, победивший «непобедимого короля воздуха» : [к 100-летию со Дня рождения Героя СССР, генерала-лейтенанта авиации Алексея Благовещенского (род. в Брест-Литовске / М. Даценко // Брестский вестник. 2009. 12 ноября. С. 9.
14. Лавренюк, В. Из плеяды отважных : [биография Героя Советского Союза, летчика-испытателя, генерала Алексея Сергеевича Благовещенского / Владимир Лавренюк // Белорусская военная газета. 2009. 17 октября. С. 2.
15. Шидловский, И. В небе над Китаем : Забытая биография летчика из Бреста / И. Шидловский // Брестский курьер. – 2007. – 11 окт. – С. 11.
16. Анисовец, М. Белорусский ас Поднебесной : биография Героя СССР А.Благовещенского (1909–1938), род. в Брест-Литовске / М.Анисовец // Бел. воен. газ. – 2007. – 28 сент. – С. 2.
17. Славные сыны земли Белорусской : белорусы и уроженцы Белоруссии – первые Герои Советского Союза (1936–1939гг.) // Армия. 2007. №1. С. 55.
18. Слесарчук, Т. Герои Брестчины : [обзор о Героях Советского Союза, уроженцах Брестчины, в т. ч. А. С. Благовещенский] / Т. Слесарчук // Заря. 1974. 16 апреля.
19. Слесарчук, Т. Золотая звезда № 99 : [А. С. Благовещенский] / Т. Слесарчук // Заря. 1969. 29 августа.