Беларускія рамёствы

22 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 5 прайшоў майстар-клас “Беларускія рамёствы” для дзяцей пачатковых класаў.

Бібліятэкар паведаміла вучням пра рамёствы, якія былі распаўсюджаны на Беларусі. Найбольш пашыранымі відамі беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляюцца: разьба па дрэве, кераміка, пляценне з саломы, ткацтва і вышыўка.

Асобна бібіліятэкар расказала пра ткацтва на Беларусі. Народнае ткацтва і вышыўка даволі вывучаныя часткі традыцыйна-бытавой культуры беларусаў. Тканыя ручнікі сустракаюцца радзей за вышываныя. Колеры ўзораў – чырвоны, вельмі рэдка – чырвоны з шэрым. Тэхнікі вышывак – поліхромная гладзь, вышыўка крыжыкам.

Бібіліятэкар паказала гасцям, як выглядае сучасны невялікі ткацкі станок. Хлопычыкі і дзяўчынкі з задавальненнем спрабавалі ткаць на гэтым станку. Яшчэ вучням паказалі прыстасаванне для вязання, якое называецца рукадзельны млын. На ім можна вязаць невялікія рэчы. Кожны з дзяцей звязаў сабе закладку для кнігі.