Гарай Анатолий (Гарай Анатоль). Брэст

Я не ведаў, мо ведаць не буду –
Летапісец пра тое змаўчаў,
Пра што думаў мой прашчур над Бугам,
Калі першы тут зруб узнімаў.

Ды з гісторыі знаю я цвёрда –
Крэпкі горад паўстаў над ракой.
Ён не раз перад ворагам горда
З непакорнай стаяў галавой.

Крыжаносцы, французы, манголы,
Шведы борзда ішлі на яго.
Ён, як волат, што браў сілы з долу,
Бараніў і людзей, і багоў.

І сягоння ў яго Цытадэлі,
Перавітаю славай вайны,
Ярка кветкі заружавелі –
Пояць сокі сівой даўніны.

І калі я па вуліцах крочу.
Мне здаецца, нясу праз вякі
Не свой лёс, і цяжкі, і сірочы,
А мой горад, мой Брэст дарагі.