2020 год пачаўся з зімовых сустрэч

17 снежня “Арт-прастора бібліятэкі” сабрала на адкрыццё выставы прыхільнікаў творчасці самабытнага мастака, пісьменніка і паэта Леаніда Валасюка.
Аўтар лічыць, што кожная карціна, кожны малюнак, як, дарэчы, і літаратурны твор, гэта адлюстраванне нейкай сустрэчы. З цікавым месцам, з адметным чалавекам. Менавіта адсюль і назва выставы.
Гледачам прапанаваны 16 твораў: лаканічныя партрэты, жывапісныя нацюрморты, прываблівыя пейзажы. У цэнтры экспазіцыі – беларускія зубры, а мелодыя “ Белавежскай пушчы” на цымбалах гучыць у выкананні І. Стружук і В. Мартыновіч – выкладчыкаў музычнай школы № 2.
Цёплыя словы ў адрас аўтара ад мастака-графіка А. Грыгор’ева і паэта А. Рызо. Асаблівы падарунак ад Л. Касачук – кіраўніка літаратурнага аб’яднання “Літара” – акраверш-прысвячэнне.
Выстава будзе экспанавацца да 29 лютага. Уваход вольны. Запрашаем усіх жадаючых!

Видеосюжет с открытия выставки можно посмотреть здесь.