Кинотеатр «Маяк»

Кінематограф у Брэсце з'явіўся яшчэ ў 1910-я гады. У 1921-39 гг. у горадзе працавалі 3 прыватных кінатэатра: «Адрыян» («1 Мая»), «Міраж» і кінатэатр «Сарвера». У першыя гады пасля Вялікай Айчыннай вайны функцыянаваў адзін кінатэатр «1 Мая», у якім дэманстраваліся па 2-3 сэансу дакументальных і мастацкіх фільмаў у дзень.

У пасляваенны перыяд задачы ў галіне культурнага будаўніцтва ў горадзе перш за ўсё заключаліся ў аднаўленні разбураных у час вайны асяродкаў культуры, пашырэнні сеткі культурна-асветніцкіх устаноў. У пачатку 1953 г. у горадзе працавалі 3 кінатэатры – «1 Мая», «Беларусь», «Змена», агульнай колькасцю на 700 месцаў, якія абслугоўвалі ў 10 разоў больш гледачоў у параўнанні з 1945 г., калі горад меў толькі 2 кінатэатра.

У сярэдзіне 60-х у гораде працавала 6 кінатэатраў. Да існуючых дадаліся:  «Мір», «Маяк», «Змена», «Зорка».

На 01.01.1986 у Брэсце функцыянавала 7 кінатэатраў, у т. л. шырокафарматны трохзальны «Беларусь», 5 шырокаэкранных («Мір», «Маяк», «1 Мая», «Змена», «Летні»), дзіцячы «Зорька». Цяпер у Брэсце засталося 2 кінатэатра: «Беларусь» і «Мір».

«МАЯК» – шырокаэкранны кінатэатр, пазней яго перайменавалі ў «Юнацтва». Ён быў адчынены ў 1964 па вул. Сікорскага, 76, па суседстве са школай №19. Будынак кінатэатра быў пабудаваны па тыпавому праекту. Галоўны архітэктар М. Пак. Глядзельная зала была разлічана на 392 месцы. Кінатэатр спецыялізаваўся на паказе кінафільмаў мінулых гадоў. Кінатэатр праіснаваў 33 гады і апошні раз парадаваў гледача ў 1997 г. Пад сваім дахам ён даў прытулак Брэсцкай харэаграфічнай школе для дзяцей.

Літаратура:
1. Маяк // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 256.
2. Культурнае жыццё ў 1945-1990-я гады / Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2.  С. 572 – 578. – Са зместу. : [Маяк] – С. 573.